Знайсці
31.05.2020 / 18:107РусŁacБел

Качанава: Ва ўсіх на слыху COVID-19, але мы не можам зацыклівацца на адной хваробе

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер, перадае БелТА.

«Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу павінны атрымліваць людзі з любымі захворваннямі. Вядома, цяпер ва ўсіх на слыху COVID-19, але мы не можам зацыклівацца толькі на адной хваробе. У Мінску тыя аддзяленні, якія былі перапрафіляваныя для лячэння хворых COVID-19, цяпер вяртаюцца да працы ў нармальным рэжыме», - адзначыла Качанава.

У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры для хворых COVID-19 былі перапрафіляваныя два аддзяленні. 4-й хірургічны корпус дыспансера з 22 мая спыніў сваю дзейнасць як інфекцыйны. Тут ужо аперуюць анкалагічных пацыентаў. Радыелагічны корпус павінен аднавіць працу з 1 чэрвеня.

Калектыў дыспансера пачаў працаваць з пацыентамі, інфікаванымі COVID-19, ад 31 сакавіка. На працягу некалькіх тыдняў прымаў кантакты першага ўзроўню. Затым пасля невялікага перапынку сталі паступаць пацыенты з пнеўманіямі. На час працы дыспансера як інфекцыйнага пацыенты анкалагічнага профілю былі перанакіраваны ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н.Аляксандрава.

У Беларусі 42 556 выпадкаў каранавіруса — афіцыйная статыстыка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера