Знайсці
31.05.2020 / 17:554РусŁacБел

Карабель SpaceX з астранаўтамі паспяхова састыкаваўся з МКС

Карабель SpaceX з амерыканскімі астранаўтамі Дугласам Херлі і Робертам Бенкенам здзейсніў паспяховую стыкоўку з Міжнароднай касмічнай станцыяй (МКС), піша bbc.com.

Экіпаж NASA адправіўся да МКС на караблі Dragon, які стварыла кампанія Ілана Маска SpaceX. Упершыню ў гісторыі касмічных палётаў чалавека гэта зрабіла прыватная кампанія.

Чытайце таксама:

SpaceX Ілана Маска правяла першы ў гісторыі прыватны запуск з астранаўтамі ў космас ВІДЭА

Цяпер абодва астранаўты далучацца да амерыканска-расейскага экіпажу, які цяпер працуе на МКС.

Перад стыкоўкай астранаўты атрымалі дастаткова часу для адпачынку і далучыліся да традыцыі амерыканскіх астранаўтаў —выбралі назву свайму караблю.

«Мы выбралі Endeavour па некалькіх прычынах. Першая — праз гэта неверагоднае імкненне, з якім NASA, SpaceX і ЗША працавалі ад заканчэння праграмы шатлаў яшчэ ў 2011 годзе. Іншая прычына — трохі больш асабістая для Боба і мяне. Мы абодва зрабілі свае першыя палёты на шатле Endeavour, і выкарыстоўваць гэту назву для нас значыць вельмі шмат», - растлумачыў астранаўт Херлі.

Шатл Endeavour спынілі выкарыстоўваць дзевяць гадоў таму. Яго, у сваю чаргу, назвалі ў гонар карабля Endeavor, якім камандаваў брытанскі даследчык Джэймс Кук падчас падарожжа да Аўстраліі і Новай Зеландыі ў канцы XVIII стагоддзя.

Астранаўты правядуць на станцыі ад 30 да 110 дзён, а сам карабель Crew Dragon, паводле планаў, неўзабаве верне на зямлю іншых астранаўтаў, якія знаходзяцца на МКС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930