Знайсці
31.05.2020 / 09:239РусŁacБел

Газаправод «Ямал — Еўропа» не загружаны ўжо чацвёрты дзень

Магутнасці польскага ўчастка трубаправода «Ямал-Еўропа», які ажыццяўляе транзіт газу з Расіі праз Беларусь і Польшчу ў Германію, ужо чацвёртыя суткі застаюцца незапатрабаванымі ў заходнім кірунку. Пра гэта сведчаць звесткі, размешчаныя на аўкцыённай платформе кампаніі — аператара польскай сеткі газаправодаў Gaz-System, а таксама на сайце газатранспартнага аператара Gascade, піша tass.ru.

Магутнасці трубаправода не былі забраніраваныя з чацвярга, больш за 38 млн кВт/г застаюцца незапатрабаванымі. Загружана каля 37% агульнай магутнасці трубы.

Паводле звестак германскага газатранспартнага аператара Gascade, пастаўкі газу па трубаправодзе «Ямал — Еўропа» ў пункце Мальнаў у гэтыя некалькі дзён ідуць у рэверсным напрамку, з Германіі ў Польшчу.

Тэрмін дзеяння доўгатэрміновага расейска-польскага пагаднення аб транзіце газу з Расіі на захад па польскім участку газаправода «Ямал-Еўропа» скончыўся 17 траўня. Цяпер пастаўкі ажыццяўляюцца на аснове аўкцыёнаў, якія праводзяцца польскай Gaz-System.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930