Знайсці
30.05.2020 / 21:173РусŁacБел

Запуск Crew Dragon могуць перанесці на 3 чэрвеня: але астранаўты ўжо ў караблі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што шанец на тое, што запуск карабля Crew Dragon кампаніі SpaceX адбудзецца ў суботу, роўны 50%. Паводле яго слоў, з-за дрэннага надвор'я старт могуць перанесці на сераду, 3 чэрвеня.

«Мне здаецца, я абавязаны там быць [на касмадроме ў Фларыдзе], гэта вельмі хвалюючы [момант], нягледзячы на тое, што шанцы прыкладна 50 на 50, у адваротным выпадку [запуск] будзе адкладзены да серады, як я зразумеў», — сказаў кіраўнік Вашынгтонскай адміністрацыі журналістам перад вылетам у штат Фларыда.

Папярэдняя спроба запуску Crew Dragon да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), прызначаная на 27 мая, была скасаваная незадоўга да старту праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Другая спроба запланаваная на суботу. Да гэта моманту астранаўты NASA Даглас Херлен і Роберт Бенкен ужо падняліся на борт карабля. Старт намечаны на 15:22 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (22:22 па Мінску), а стыкоўка з МКС — на 31 мая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера