Знайсці
30.05.2020 / 18:082РусŁacБел

У Гродне стаіць чарга падпісацца за Ціханоўскую, нягледзячы на ​​ўчарашнія затрыманні ФОТАФАКТ

У Гродне 30 мая на Савецкай плошчы пачаў працаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. На 16:00 пікет наведала каля 200 гродзенцаў. Людзі стаялі ў чарзе, каб падпісацца нават калі пачаўся дождж, піша hrodna.life.

Збор подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай працягнецца да самага вечара. Гродзенцы працягваюць прыходзіць на плошчу, нягледзячы на ​​затрыманне Сяргея Ціханоўскага і іншых сяброў ініцыятыўнай групы на пікеце ўвечары 29 мая.

Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ІЧУ РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Паведамляецца пра завядзенне крымінальнай справы. Агулам 29-га затрымалі каля 15 чалавек.

Руслан Кулевіч, hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера