Знайсці
30.05.2020 / 10:57РусŁacБел

Футбольны клуб выйграў чэмпіянат ужо ў першым матчы пасля рэстарту

ФК «Црвена Звезда»

Белградская «Црвена Звезда» заваявала тытул чэмпіёна Сербіі па футболе ў першым матчы пасля аднаўлення сезона, перапыненага ў сярэдзіне сакавіка з-за пандэміі. У матчы 27-га тура нацыянальнага першынства каманда на выездзе разграміла «Рад» з лікам 5:0.

«Црвена Звезда» забіла тры галы ў першым тайме і яшчэ два — пасля перапынку. Адзін раз вызначыўся былы гулец БАТЭ Мірка Іваніч.

Сталічны клуб набраў 72 ачкі і стаў недасягальным. «Партызан» за чатыры туры адстае на 14 балаў.

«Црвена Звезда» выйграла чэмпіянат Сербіі трэці раз запар. За ўсю гісторыю каманда перамагла ў нацыянальным першынстве 31-ы раз.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера