Знайсці
29.05.2020 / 19:2812РусŁacБел

Лукашэнка расказаў аб прынцыпах: Ні ў якім выпадку не хлусьце

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі Мінскага трактарнага завода расказаў, якіх жыццёвых прынцыпаў прытрымліваецца. Адзін з іх — заўсёды гаварыць праўду, якой бы яна ні была, перадае БелТА.

«Гаварыце ўсё, што вы думаеце. Але ведайце дзе, і нікога не зневажайце. Ніколі нікога не зневажайце. Мяне крытыкуйце, іншых. Але не зневажайце асабіста. І другое — не хлусьце. Ні ў якім разе», — заклікаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў часы прэзідэнцкай маладосці яму часам хтосьці прапаноўваў: вы скажыце, а там паглядзім. «Я гавару: не, сёння скажаш, заўтра забудзеш, скажаш іншае. І табе зададуць пытанне: дык ты калі праўду гаварыў? Гэта мой самы строгі прынцып — праўда, якая б яна ні была. Таму што панаабяцаеш (выбары пройдуць, напрыклад), а людзі будуць думаць: наабяцаў, а дзе абяцанае… Вось два прынцыпы, якіх я сёння прытрымліваюся», — расказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930