Знайсці
29.05.2020 / 17:335РусŁacБел

Цана шэнгенскіх віз для беларусаў зніжаецца з 1 ліпеня

Беларусь і Еўрапейскі саюз выканалі ўсе працэдуры, неабходныя для ўступлення ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, паведамляе БелТА.

Сёння ў Міністэрства замежных спраў паступіла афіцыйнае паведамленне ад Еўрасаюза аб завяршэнні ўнутраных працэдур па ратыфікацыі пагадненняў. Беларусь завяршыла гэтыя працэдуры яшчэ ў красавіку. Такім чынам, усе працэдуры выкананы. Пагадненні пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня.

Згодна з пагадненнем аб спрашчэнні выдачы віз кошт разгляду візавых хадайніцтваў для грамадзян Беларусі зніжаецца да 35 еўра. Тэрміны разгляду хадайніцтваў складуць 10 каляндарных дзён. Прадугледжана магчымасць выдачы візаў у тэрміновым і неадкладным парадку. Вызначаюцца падставы для вызвалення шэрагу катэгорый грамадзян ад аплаты візавага збору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930