Знайсці
29.05.2020 / 13:3616РусŁacБел

Лукашэнка распавёў рабочым МТЗ, чаму яго вучыла мама ў дзяцінстве, і намякнуў на канкурэнтаў на выбарах

Фота Пул першага

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з работнікамі МТЗ, распавёў пра сваю пазіцыю адносна продажу дзяржаўнай уласнасці, перадае БЕЛТА.

Ён адзначыў, што некаторыя людзі цяпер прапануюць распрадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на рэформы.

«Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Не ўсё. Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць, і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж ужо не першы год прэзідэнт): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы. Мы гэта ўжо бачылі ў Расіі. Грошы раскладуць па кішэнях, будзьце ўпэўненыя», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што павальная прыватызацыя — не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці. «Але спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці трэба прадаваць гэта прадпрыемства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Я часта ўспамінаю сваю маму, якая мяне з дзяцінства вучыла. Я ўжо прэзідэнтам стаў, а яна мяне ўсё вучыць. Яна мне заўсёды з дзяцінства казала: не чапай чужога. Гэта закон у маім жыцці: усё павінна быць справядліва і чужога чапаць нельга», — дадаў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што не можа проста так распрадаваць дзяржаўную ўласнасць: бо заводы ствараліся калектывамі людзей, папярэднімі пакаленнямі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера