Знайсці
29.05.2020 / 12:3452РусŁacБел

Алексіевіч: Я ўяўляю сабе ўладу будучыні — прэзідэнт Віктар Бабарыка і прэм’ер Кірыл Руды

Нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры Святлана Алексіевіч падзялілася з «Нашай Нівай» поглядам на прэзідэнцкую кампанію.

Фота Ірыны Арахоўскай.

«Я пакуль сур’ёзна не сачу за выбарамі. Я бачыла толькі чаргу, якая стаяла да Статкевіча на Камароўскім рынку. Але магу сказаць, што Віктар Бабарыка мне вельмі падабаецца. Гэта цікава.

Мне здаецца, што ў Бабарыкі ёсць шанс, калі толькі Лукашэнка нешта не прыдумае.

Разам з тым, мне здаецца, што Віктар яшчэ да канца не прадумаў свой план. У мяне адчуванне, што ён сам у роздумах, і для яго самога гэта было нечаканасцю.

З Віктарам Бабарыкам мы рабілі разам кніжку.

Гэта вельмі моцная асоба. Я ўяўляю сабе такую ўладу будучыні: прэзідэнт — Віктар Бабарыка, прэм’ер — Кірыл Руды. Мы б тады жылі ў зусім іншай краіне.

Тое, што Бабарыка пайшоў на выбары — гэта вельмі мужны ўчынак. Ён заўсёды хоча нешта добрае зрабіць для краіны, і яго мучае, што адбываецца ў Беларусі. Вялікая павага яму за тое, як ён падтрымліваў пісьменнікаў, мастакоў. Ён вельмі шмат добрага зрабіў».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера