Знайсці
29.05.2020 / 10:0311РусŁacБел

Двух аўстралійцаў нанялі для сэксуальнай фантазіі са швабрай. А яны памыліліся адрасам

Двух мужчын, узброеных вялікім нажом мачэтэ, у Аўстраліі нанялі для сэксуальнай фантазіі: яны павінны былі трапіць у дом кліента. Але яны памыліліся адрасам, піша Бі-бі-сі.

Адзін з мужчын апраўданы па артыкуле аб пранікненні ў жыллё са зброяй, паведамляюць аўстралійскія СМІ.

У ліпені 2019 года жыхар горада Грыфіт у штаце Новы Паўднёвы Уэльс наняў двух мужчын праз фэйсбук: ён хацеў, каб яны ўвайшлі да яго ў дом, звязалі яго ў адной бялізне і паказыталі яго швабрай. За гэтыя паслугі ён быў гатовы заплаціць да 5 тыс. аўстралійскіх даляраў (3300 даляраў), паведаміў суддзя, які прызнаў «незвычайныя» абставіны справы.

Аднак пасля гэтага кліент пераехаў на іншы адрас на адлегласці каля 50 км ад ранейшага месца.

На вуліцы, дзе ён жыў раней (пры гэтым у іншым доме, па інфармацыі некаторых крыніц), гаспадар дома раніцай заўважыў святло ў адным з пакояў. Ён вырашыў, што гэта яго сябар, які звычайна заходзіў па каву, і крыкнуў яму, што яшчэ занадта рана.

Калі ён у наступны раз расплюшчыў вочы, над ім схіліліся двое мужчын з доўгім нажом.

Няпрошаныя госці звярталіся да яго па імені свайго кліента. Мужчына патлумачыў, што такі чалавек тут не жыве і ніколі не жыў. Урэшце двое з мачэтэ і швабрай зразумелі сваю памылку, выбачыліся, паціснулі руку гаспадару дома і з'ехалі. Гаспадар выклікаў паліцыю.

Няўдачлівыя ўдзельнікі ролевай гульні ўрэшце знайшлі правільны адрас. Там іх сустрэў іх кліент. Цікава, што халодная зброя ў яго задуму не ўкладвалася, і ён папрасіў пакінуць яе ў машыне.

Неўзабаве па яго гасцей прыехала паліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930