Знайсці
29.05.2020 / 08:566РусŁacБел

Беларусь у топ-5 краін Еўропы з найбольшай колькасцю пацверджаных выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён

president.gov.by

Беларусь увайшла ў пяцёрку краін Еўропы, дзе была зарэгістраваная найбольшая сукупная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге.

Па словах Клюге, Беларусь, Расія, Вялікабрытанія, Турцыя і Італія сталі краінамі, у якіх за апошнія два тыдні зарэгістравана самая вялікая колькасць выпадкаў заражэння COVID-19.

З 15 мая па 28 мая ў Беларусі афіцыйна зафіксавана 13 086 выпадкаў (за ўвесь час — 39 858), г.зн. за апошнія 14 дзён у сярэднім 934 выпадкі ў дзень. Прычым з 6 мая кожны дзень фіксавалася больш за 900 выпадкаў, выключэннем было 27 мая — 897.

Па колькасці заражаных на 1 млн Беларусь знаходзіцца на 10-м месцы ў Еўропе (4218) з улікам Андоры, Ватыкана, Сан-Марына, Гібралтара, Люксембурга, Ісландыі. З краін, што маюць больш за 1 млн насельніцтва, наперадзе толькі Іспанія, Ірландыя, Бельгія.

Таксама варта адзначыць, што у большасці краін Еўропы каранавірус пайшоў на спад.

Затое ў нас вельмі нізкая, паводле Мінздароўя, смяротнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930