Знайсці
29.05.2020 / 07:41РусŁacБел

У Маскве пачынаецца падрыхтоўка да парада Перамогі

Расійскія вайскоўцы 8 чэрвеня правядуць першую рэпетыцыю парада Перамогі, які сёлета ў Маскве вырашылі правесці 24 чэрвеня з-за пандэміі каранавіруса, піша rbc.ru.

Рэпетыцыі ў падмаскоўным Алабіне працягнуцца да 15 чэрвеня. Першую рэпетыцыю ў Маскве плануецца правесці 17 чэрвеня. А 20 чэрвеня на Чырвонай плошчы адбудзецца генеральная рэпетыцыя парада. 

У ім возьмуць удзел пешая і механізаваная калоны, а таксама 75 самалётаў.

Пакажуць 23 тыпу ўзораў новай і мадэрнізаванай тэхнікі. Па Краснай плошчы ўпершыню пройдуць танкі Т-90М і Т-80БВМ, баявыя машыны пяхоты «Курганец-25» і «Армата» з 57-мм баявымі модулямі, баявая машына пяхоты БМП-2 з баявым аддзяленнем «Беражок», рэактыўная сістэма залпавага агню «Тарнада-С», цяжкая агнямётная сістэма ТГС-2, зенітная ракетная сістэма С-300В4, а таксама берагавы ракетны комплекс «Баль».

У парадзе возьме ўдзел аркестр з 900 чалавек. Частка з іх служыць у Маскве, астатнія на наступным тыдні прыедуць з іншых гарнізонаў.

Паводле апошніх звестак, Расія знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце па колькасці заражаных каранавірусам (379 тысяч), 4142 чалавекі памерлі ад ускладненняў, выкліканых інфекцыяй.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930