Знайсці
29.05.2020 / 07:123РусŁacБел

У Чылі 111-гадовая жанчына перамагла каранавірус

Жыхарка Чылі Хуана Суньіга стала найстарэйшым пацыентам у сваёй краіне, што ачуняў ад хваробы, выкліканай COVID-19, піша bbc.com.

Хуана Суньіга жыве ў доме састарэлых, дзе была ўспышка каранавіруса. Жанчына таксама атрымала станоўчы вынік на COVID-19. Яшчэ да пандэміі ў яе былі праблемы з дыхальнай сістэмай, аднак хваробу перанесла даволі лёгка: у яе назіралася толькі невысокая тэмпература.

Жанчыну прыйшлося перасяліць у іншую частку будынка, каб ізаляваць. Пацыентка знаходзілася ў ізаляцыі 28 дзён, пасля чаго змагла вярнуцца да звыклага жыцця. У ліпені ёй спаўняецца 112 гадоў.

У Чылі зарэгістравана каля 87 тыс. выпадкаў каранавіруса, памерлі 890 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930