Знайсці
28.05.2020 / 22:2515РусŁacБел

Беларускі хакеіст: У Яраслаўлі паставілі ўмову — ці прымаю грамадзянства Расіі, ці еду дадому. Я паехаў

Беларускі хакеіст Іван Драздоў у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра тое, як яму ў свой час прапаноўвалі памяняць грамадзянства.

— Наколькі ведаю, у клубе табе прапаноўвалі змяніць грамадзянства, але і ты, і бацькі вырашылі не адмаўляцца ад беларускага пашпарта.

— Так, мы падумалі так: навошта браць расійскае грамадзянства, калі ёсць свая зборная, якая гуляе на топ-турнірах? Навошта ўсё мяняць? Зразумела, што не я самастойна прымаў рашэнне, мне гадоў-та было не так ужо шмат. Бацькі параіліся са мной, спыталі, ці хачу я гуляць з расійскім пашпартам. Шчыра скажу, ужо тады разумеў, што мяняць грамадзянства не хачу. Ды і бацькі потым сказалі, што не варта.

У выніку менавіта з-за таго, што я вырашыў не браць расійскі пашпарт, прыйшлося з'ехаць адтуль. У «Лакаматыве» паставілі такую ўмову: ці прымаю расійскае грамадзянства і застаюся, або па-ранейшаму беларус, але тады пакідаю клуб, еду дадому. Я абраў другі варыянт.

— У выніку да 20 гадоў ты паспеў згуляць за зборную Беларусі на чатырох чэмпіянатах свету. Гэта, вядома, крута.

— Значыць, прынялі правільнае рашэнне, — сказаў Драздоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031