Знайсці
28.05.2020 / 19:313РусŁacБел

Штраф і суткі ў пастарунку. Жыхара Мёраў пакаралі за плакат «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай»

Сяргей Васільеў.

Мёрскі раённы суд аштрафаваў на 135 рублёў мясцовага актывіста БХД Сяргея Васільева. 27 траўня міліцыянты затрымалі Васільева ў цэнтры гораду з плякатам «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай». Да сёньняшняга суду актывіста трымалі ў мясцовым пастарунку, піша Радыё Свабода.

«Сяргей праводзіў свой пікет у вельмі людным месцы, там, дзе сустрэчу з жыхарамі ладзіў вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, — сказаў Свабодзе сустаршыня БХД Павал Севярынец. — Мяркую, плякат Васільева «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай» амаль за 2 гадзіны пікету пабачылі сотні чалавек, і ён шмат каму прыйшоўся па душы».

Актывіст Сяргей Васільеў — былы настаўнік гісторыі, якога звольнілі са школы ў Мёрах. Ужо некалькі гадоў Сяргей Васільеў спрабуе ўладкавацца па спэцыяльнасьці. Лічыць, што на працу яго не бяруць з прычыны апазыцыйнай дзейнасьці.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031