Знайсці
28.05.2020 / 17:522РусŁacБел

Белстат: Амаль 40% сваіх сродкаў беларусы трацяць на харчаванне

Доля расходаў на харчаванне ў беларускіх хатніх гаспадарках складае 39,2%, паведамляе Белстат.

Белстат правёў выбарачнае абследаванне ўзроўню жыцця хатніх гаспадарак і высветліў, што ў I квартале 2020 годзе аб'ём наяўных сродкаў беларускіх сем'яў складаў 1 ​​400,9 рубля ў месяц, прычым у гарадах і пасёлках — 1 495,1 рубля ў месяц, а ў сельскай мясцовасці — 1 153,3 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы на адну хатнюю гаспадарку разлічаны ў памеры 1 331,9 рубля ў месяц, з якіх 995,5 рубля, ці 74,7%, прыйшлося на спажывецкія выдаткі.

Найбольшую частку спажывецкіх выдаткаў у беларусаў склала харчаванне (39,2%), на нехарчовыя тавары беларускія сем'і трацілі 31,7%, а на аплату паслуг сышло 26,3% ад агульнага аб'ёму выдаткаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930