Знайсці
28.05.2020 / 17:21РусŁacБел

Аліментшчыца з Дрыбінскага раёна прадала тэлефон, аформлены ў растэрміноўку на маці, каб з'ехаць у Расію

Жыхарка вёскі Пудоўня (Дрыбінскі раён), неаднаразова судзімая за нявыплату аліментаў, вырашыла выехаць у Расію да сваякоў, грошай на паездку ў яе не было. Махлярка прыхапіла пашпарт маці і адправілася ў Мінск. Аформіла дамову растэрміноўкі дарагога мабільнага тэлефона на імя маці. Вяртаючыся ў Пудоўню са сталіцы, жанчына заехала ў Магілёў, дзе паспяхова прадала толькі што куплены тэлефон. Атрымаўшы грошы, здзейсніла задуманае — з'ехала ў Санкт-Пецярбург. Маці махляркі хутка даведалася пра падман і аб запазычанасці перад мабільнай кампаніяй.

Завялі дзве крымінальныя справы — нявыплата аліментаў і махлярства, піша dribin.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031