Знайсці
28.05.2020 / 16:4630РусŁacБел

Цапкала: Лукашэнку можна занесці ў актыў 10 гадоў праўлення

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта экс-кіраўнік ПВТ, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала сказаў у інтэрв'ю Tut.by.

«Cвет развіваецца вельмі хутка. Мы павінны мяняць і сябе, і ўлады», — адказаў ён на пытанне, чаму вырашыў ісці ў прэзідэнты.

На думку Цапкалы, Лукашэнку можна занесці ў актыў першыя дзесяць гадоў, а потым варта было сыходзіць.

«Чалавек, калі прыходзіць да ўлады, перастае разумець свет, ён перастае хадзіць у крамы як звычайны чалавек, гаварыць з людзьмі, ён не ездзіць за мяжу як проста чалавек, як просты чалавек не рэгіструецца ў аэрапорце. У яго проста губляецца досвед і разуменне», — мяркуе экс-кіраўнік ПВТ.

Цапкала зноў прывёў у прыклад, як узор кіраўніка, першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынтона, які адбыў два тэрміны і, нягледзячы на ўгаворы, сышоў з пасады кіраўніка краіны: «Закон ёсць закон».

Да таго ж, на думку Цапкалы, чалавек павінен разумець, што ў яго ёсць нейкі часавы прамежак, у які трэба ўкласціся, каб рэалізаваць свае планы.

Таксама ён назваў галіны, якія патрабуюць неадкладных рэформаў: прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя і адукацыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031