Знайсці
28.05.2020 / 10:3145РусŁacБел

БНФ не падтрымае нікога з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах, а пазіцыю ўдзельнікаў праймерыз там назвалі памылковай

Фота Надзеі Бужан

Упершыню ў гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі найстарэйшая апазіцыйная партыя ігнаруе выбарчую кампанію. Як сказаў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, згодна з пастановай Сойма прынята рашэнне не ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года.

Партыя не падтрымае і сваіх саюзнікаў па правацэнтрысцкай кааліцыі, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы для збору подпісаў.

Паводле Рыгора Кастусёва, пазіцыя сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай, старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, лідара АГП Мікалая Казлова з'яўляецца «дзіўнай і памылковай».

Тым ня менш, адзначыў палітык, Партыя БНФ не будзе замінаць сваім сябрам, якія далучыліся да ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на высокую пасаду і цяпер збіраюць за іх подпісы. Гэта самастойнае рашэнне кожнага, удакладніў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930