Знайсці
28.05.2020 / 07:236РусŁacБел

Навукоўцы назвалі дзікіх жывёл, якія рызыкуюць заразіцца каранавірусам

Насельнікі акіянарыумаў, у тым ліку кітападобныя, могуць заразіцца каранавірусам ад людзей, паведаміла ria.ru біёлаг, удзельнік канферэнцый канвенцый ААН у галіне аховы жывёл і біяразнастайнасці Марыя Варанцова.

«Вырашылі зрабіць скрынінг жывёл, каб зразумець, на якія віды вірус можа пераскочыць. Навукоўцы высвятляюць, у клетках якіх жывёл ёсць рэцэптары, на якія вірус можа пераскочыць. Параўнальна нядаўна было выдзелена 40 відаў жывёл па структуры клетак, на якія вірус можа сесці і можа іх заразіць. У прыватнасці, гэта ўсё зубатыя кіты: дэльфіны, бялухі, касаткі, нарвалы, а таксама цюлені. У групу рызыкі трапілі і чалавекападобныя малпы. Таму цяпер абараняюць гарыл у Афрыцы, каб не было перадачы віруса», — сказала Варанцова.

Яна таксама дадала, што ва ўмовах акіянарыума небяспека падхапіць вірус ад чалавека ў жывёл значна павялічваецца. Акрамя таго, магчымая і зваротная перадача.

«Калі вярнуцца да жывёл, то, напрыклад, касаткі— жывёлы вельмі далікатныя і лёгка заражаюцца ад чалавека», — сказала Варанцова.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930