Знайсці
27.05.2020 / 23:0512РусŁacБел

SpaceX Ілана Маска ўпершыню запусціць чалавека ў космас. Аднак запланаваны запуск перанеслі

Кампанія SpaceX Ілана Маска ў супрацоўніцтве з NASA адправіць на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправяцца на транспарце прыватнай кампаніі. Запуск планаваўся на 27 мая 23:33 па беларускім часе, аднак быў перанесены праз непагадзь.

Экіпаж складаецца з двух астранаўтаў Аэракасмічнага ўпраўлення ЗША — 49-гадовы пілот Роберт Льюіс Бенкен і 53-гадовы камандзір Дуглас Джэральд Хёрлі.

У 2011 годзе ў ЗША закрылі праграму Space Shuttle. З тых часоў Злучаныя Штаты вымушаныя былі браніраваць месцы на палёт да МКС і назад толькі на расейскіх «Саюзах». Гэта першы палёт з амерыканскай тэрыторыі на амерыканскім караблі за апошнія 9 гадоў.

NASA вырашыла не распрацоўваць новы карабель для палётаў на МКС, а арганізавала конкурс сярод прыватных кампаній ЗША. У выніку ў конкурсе перамаглі кампаніі Boeing і SpaceX.

Boeing распрацавала Starliner, а кампанія Ілана Маска — Crew Dragon.

Пры гэтым беспілотны тэст-пілот Starliner быў няўдалым, а беспілотны тэст-палёт Crew Dragon вясной мінулага года прайшоў паспяхова.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930