Знайсці
27.05.2020 / 20:5668РусŁacБел

Віктар Бабарыка: Сапраўдныя дранікі — гэта толькі бульба і соль

Імаверны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, які цяпер займаецца зборам подпісаў у сваю падтрымку, адказаў на некалькі пытанняў прыхільнікаў.

У прыватнасці ён падзяліўся сваімі густамі. «Люблю і катоў, і сабак. Самыя хітрыя і нахабныя — гэта двортэр’еры. Усе сабакі і коткі, якія ў нас былі, за выключэннем першага чау-чау, знаходзілі нас самі. І гэта вялікая бяда. А максімум, на якім мы дамаўляліся, — гэта два сабакі і котка.

Апошні сабака, які нас знайшоў, мабыць, самы дарагі ў свеце, калі палічыць колькі ён зжэр і колькі зламаў. Мабыць, ніводзін чэмпіён свету столькі не каштуе».

«Цяпер мне кажуць, што салёнага нельга, бо голас садзіцца, чагосьці яшчэ нельга.

Любімае маё — гэта дранікі. Але ў маім жыцці быў толькі адзін чалавек, які ўмеў гатаваць дранікі, як люблю я. Сапраўды дранік — гэта нічога, апроч бульбы і солі. Нічога!

Вельмі люблю ружовае шампанскае. Калі побач сябры, то люблю шашлык і гарэлку, але толькі ў межах разумнага», — сказаў Бабарыка.

Прэтэндэнт у прэзідэнты прызнаўся, што мае ліцэнзію на паляванне, але ніколі ёй не карыстаўся.

«За сваё жыццё я ні разу не стрэліў з паляўнічай зброі. Я перакананы, што паляваць — гэта няправільна і несумленна. У мяне ёсць зброя, паляўнічы білет мне быў патрэбны, каб толькі атрымаць зброю.

Мне не зусім падабаецца, што да нас едуць замежнікі і дзясяткамі валяць звярыну. Я разумею, чаму яны гэтага не робяць у Германіі і Англіі».

Бабарыка лічыць, што Беларусь не павінна быць падобнай да іншых краін. «Нам важна разумець, што мы людзі, якія заслугоўваюць павагі. І мы пабудуем краіну, якую хочам. Канечне, хочацца быць высокатэхналагічнымі, як японцы. Талерантнымі і нейтральнымі, як швейцарцы. Каб была сістэма адукацыі, як у Фінляндыі. Сукупнасць найлепшага дазволіць нам зрабіць сваю ўнікальную Беларусь», — адзначыў спадар Бабарыка.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930