Знайсці
27.05.2020 / 20:051РусŁacБел

З Брэста ў Мінск і назад будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі

У выхадныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па маршруце Мінск—Брэст—Мінск.

Фота Надзеі Бужан.

Так, з 29 мая 2020 года прызначаны цягнік міжрэгіянальных ліній эканамкласа № 690/681 Брэст-Мінск-Брэст адпраўленнем з Брэста ў 14:30 і прыбыццём у Мінск у 18:27, адпраўленнем з Мінска ў 20:16 і прыбыццём у Брэст у 00:15. Цягнік будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях, за выключэннем 3 ліпеня 2020 года. На гэтую дату ён будзе адменены і прызначаны на 2 ліпеня 2020 года.

З 31 мая 2020 года прызначаецца цягнік міжрэгіянальных ліній эканамкласа № 667/646 Мінск—Брэст—Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Мінска ў 11:44 і прыбываць у Брэст у 16:16, з Брэста цягнік адправіцца ў 17:28 і прыбудзе ў Мінск у 22:18. Цягнік будзе курсіраваць па нядзелях.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031