Знайсці
27.05.2020 / 17:3429РусŁacБел

Блогер Сцяпан Пуціла сыходзіць з «Белсата»

Блогер Сцяпан Пуціла сыходзіць з тэлеканала «Белсат».

«Прыйдзе час — раскажу пра прычыны», — сказаў блогер у размове з карэспандэнтам «НН». Пасля сыходу з тэлебачання Сцяпан плануе сканцэнтравацца на працы над сваім тэлеграм- і ютуб-каналамі.

Сцяпан Пуціла. Фота belsat.eu.

Кіраўнік аддзела інфармацыі «Белсата» Зміцер Ягораў так пракаментаваў у сваім фэйсбуку: «Апошні выпуск «Суб'ектыва» (сатырычная перадача, у стварэнні якой удзельнічаў Сцяпан Пуціла — «НН») выйдзе 26 чэрвеня. Пра гэта было абвешчана ў карпаратыўным камунікатары з тыдзень таму. Сцяпан будзе больш часу аддаваць сваім уласным праектам, а ранейшая супраца з Белсатам у выглядзе праекту «Суб'ектыў», на жаль, будзе завершаная.

Кожны праект мае свой пачатак і мае сваё завяршэнне, гэта нармальна. Зрэшты, не выключана, што супраца са Сцёпам будзе працягнутая ў нейкім іншым фармаце», — напісаў Ягораў.

Сцяпан Пуціла — адзін з найбольш папулярных беларускіх блогераў. На два ягоныя каналы ў тэлеграме падпісана 283 тысячы і 213 тысяч карыстальнікаў адпаведна. На ютубе ён мае 405 тысяч падпісчыкаў — гэта значна болей, чым, напрыклад, у Сяргея Ціханоўскага.

Пуціла з’яўляецца адным з найбольш рэзкіх крытыкаў палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Блогер жыве ў Польшчы.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031