Знайсці
27.05.2020 / 16:0716РусŁacБел

«Шэнген» па 35 еўра. ЕС ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю

Рада ЕС ухваліла пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю, піша Tut.by.

— Сёння Рада ўхваліла рашэнне аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненні аб рэадмісіі з Беларуссю, — гаворыцца ў заяве Рады ЕС, распаўсюджанай у сераду ў Брусэлі.

У адпаведнасці з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму кошт кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў для беларускіх грамадзян зніжаецца з 80 да 35 еўра. Скарачаецца спіс дакументаў, якія неабходна падаць пры звароце па візы, прадугледжваецца магчымасць выдачы шматразовых віз на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў. Час прыняцця рашэння аб выдачы візы скароціцца да 10 дзён, многія катэгорыі грамадзян змогуць звяртацца па бясплатную візу.

Як раней тлумачылі ў беларускім МЗС, «дамовы ўступяць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля атрымання адпаведнага паведамлення ад еўрапейскага боку», гэта значыць з 1 ліпеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера