Знайсці
27.05.2020 / 07:548РусŁacБел

У Літве агучылі варыянты адкрыцця мяжы для беларусаў

У Літве рыхтуюцца да другой хвалі каранавіруса: высокая рызыка таго, што ўвосень колькасць захворванняў узрасце. Але межы ўжо адкрываюцца, і можна прадумаць варыянты, пры якіх беларусы змогуць трапіць у Літву. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас у інтэрв'ю delfi.lt.

Літва адкрыла межы з краінамі Балтыі, цяпер абмяркоўваецца адкрыццё межаў з іншымі дзяржавамі ў сярэдзіне чэрвеня. Пытанне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю пакуль не падымаецца, але кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас мяркуе, што ёсць варыянты допуску беларусаў на тэрыторыю Літвы.

— Калі казаць пра Беларусь — усё адно там ёсць важныя эканамічныя і чалавечыя сувязі. Чаму б не ўвесці пашпарт або сертыфікат COVID-19? Хочаш праехаць, праверся і пакажы, — лічыць прафесар.

Таксама, паводле яго слоў, на мяжы можа з'явіцца абсталяванне, з дапамогай якога на працягу 30 хвілін можна зрабіць тэст на каранавірус.

«Ёсць і іншыя спосабы, толькі не трэба баяцца іх прымяняць», — адзначыў Чаплінскас.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031