Знайсці
26.05.2020 / 15:1124РусŁacБел

Ціханоўскі пакуль не мае яснага плана на дзень выбараў

«Пра тое, што будзе 9 жніўня, я пакуль ня ведаю, — сказаў Сяргей Ціханоўскі ў інтэрв'ю Svaboda.org. — Але гутарыў з нашымі палітыкамі. З аналітыкамі нашымі (аказваецца, такія таксама ёсць). Яны кажуць, што калі не будзе такога, што сістэма сама знутры пачне развальвацца, то, магчыма, і рана яшчэ на плошчу клікаць. Але нядзеля ў Мінску паказала, што самі людзі ўжо гатовыя да перамен.

З другога боку, я не хачу клікаць людзей некуды, каб іх там пабілі, разагналі ўсіх. Раней я казаў, што ў дзень выбараў можна стаць назіральнікамі, здымаць парушэнні, ідзём далей да райвыканкамаў. Пачынаем працяглы масавы агульны пратэст, не разыходзімся. Цяпер я думаю, што гэты план трэба будзе скарэктаваць з улікам таго, што будзе адбывацца ў наступныя 3—4 тыдні», — сказаў Сяргей Ціханоўскі.

Сяргей Ціханоўскі — папулярны відэаблогер, які стварыў канал «Страна для жизни». Перад пачаткам рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты яго арыштавалі на 15 сутак, каб ён не мог падаць дакументы. Тады сваю кандыдатуру замест яго падала ягоная жонка Святлана Ціханоўская. Першы пікет па зборы подпісаў за яе ў Мінску сабраў тысячы людзей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930