Знайсці
26.05.2020 / 14:0322РусŁacБел

«Тэлевізар ацанілі ў 20 рублёў»: усю маёмасць старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва апісалі

Фота Надзеі Бужан

На гэтым тыдні старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў цэлы стос лістоў з аддзела прымусовага выканання Шклоўскага раёна па нясплаце штрафа за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, што праходзілі ў Мінску ў снежні мінулага года. А 26 мая судовыя выканаўцы апісалі маёмасць палітыка, піша «Радыё Рацыя».

«Штраф быў 810 рублёў і ў дадатак да гэтага судовыя выканаўцы яшчэ налічылі 81 рубель. Мне паведамілі, што накладзены арышт на карыстанне гаражом і машынай, а сёння апісалі ў кватэры частку маёмасці: тэлевізар, халадзільнік, пральную машыну, канапу, крэслы і стацыянарны тэлефон. Мяне азнаёмілі з пратаколам, але маёмасць не забіралі, яна знаходзіцца ў кватэры як быццам на захаванні з першасным правам на продаж», — сказаў сп. Кастусёў.

«Напрыклад, тэлевізар ацанілі ўсяго ў 20 рублёў, пральную машыну — у 70 рублёў… Агульны кошт арыштаванай маёмасці складае 430 рублёў. Цэны проста смешныя!», — дадаў ён.

Кіраўнік партыі БНФ звярнуўся да сяброў, просячы дапамогі, каб аплаціць хаця б палову штрафа ў растэрміноўку.

«Падключыліся і блогеры, і мае намеснікі ў партыі… Будзем збіраць па капейцы, хто колькі можа. Раней, калі я працаваў і займаўся бізнэсам, такая сума не была б для мяне праблемай, але зараз крыху іншыя часы. Цяпер жа я на пенсіі», — кажа ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930