Знайсці
26.05.2020 / 13:151РусŁacБел

Яшчэ адна краіна ў свеце легалізавала аднаполыя шлюбы

Wikimedia Commons

Гэта Коста-Рыка. З нагоды ўступлення адпаведнага закона ў сілу прэзідэнт краіны Карлас Альвара заявіў, што мэтай яго краіны з'яўляецца барацьба з любымі формамі дыскрымінацыі, піша Deutsche Welle.

Першымі грамадзянамі Коста-Рыкі, якiя заключылi аднаполы шлюб, сталі дзве жанчыны. Цырымонія іх шлюбу, якая праходзіла з-за пандэміі каранавіруса без гасцей, транслявалася па дзяржаўным тэлебачанні. У інтэрнэце за ёй сачылі 15 тысяч чалавек, у тым ліку міжнародныя дзеячы мастацтва і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

Па ініцыятыве Коста-Рыкі Міжамерыканскі суд па правах чалавека у 2018 годзе рэкамендаваў легалізаваць аднаполыя шлюбы, заклікаўшы 11 лацінаамерыканскіх дзяржаў, у якіх такія шлюбы яшчэ не ўзаконеныя, «прызнаць і гарантаваць усе правы, якія тычацца сямейных адносін паміж людзьмі аднаго і таго ж полу».

Коста-Рыка стала першай з гэтых краін, калі выканала дадзеную рэкамендацыю. Балівія, Куба, Сальвадор, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Панама, Парагвай, Перу і Дамініканская рэспубліка па-ранейшаму не прызнаюць аднаполыя шлюбы, у той час як у Аргенціне, Бразіліі, Калумбіі, Уругваі і некаторых штатах Мексікі аднаполыя сем'і легалізаваныя.

У Чылі і Эквадоры прызнана мадэль грамадзянскага аднаполага партнёрства, аднак аднаполыя партнёры ў гэтых краінах не зраўняныя ў правах з членамі традыцыйных сем'яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930