Знайсці
26.05.2020 / 10:452РусŁacБел

Дачка дзіцячага расійскага пісьменніка Успенскага папрасіла не называць прэмію імем бацькі з-за хатняга гвалту

 

Эдуард Успенскі, фота Юрыя Бялінскага, ТАСС

Дачка пісьменніка Эдуарда Успенскага Таццяна напісала адкрыты ліст, у якім папрасіла не называць прэмію Расійскай дзяржаўнай дзіцячай бібліятэкі ў галіне дзіцячай літаратуры імем бацькі. Яна абвінаваціла бацьку ў хатнім гвалце і паведаміла, што ён падтрымліваў гвалт над дзецьмі ў секце Віктара Стаўбуна. Яе ліст прыводзіць «Дождь» з спасылкай «Собеседник».

«Гэта быў фізічны, псіхалагічны, эмацыянальны гвалт, што паўтараўся пастаянна ў адносінах да мяне — яго дачкі, маёй маці — яго жонкі, унукаў, дзяцей другой жонкі (вядомай тэлевядучай Элеаноры Філінай) і г. д. На няшчасце, грубасць і хамства, кантроль і прымус паступова сталі нормай яго жыцця… Таксама нормай сталі паказная ідылія, калі пры прыездзе тэлевізійных груп запрашаліся ўнукі і павінны былі адлюстроўваць шчаслівую сям'ю вялікага пісьменніка», — гаворыцца ў лісце Таццяны Успенскай.

У размове з «Собеседникам» яе падтрымаў дзіцячы пісьменнік Валянцін Поснікаў. Паводле яго слоў, Успенскі «ніколі не дапамагаў дзіцячым пісьменнікам» і біў дачку Таццяну:

«Нельга называць прэмію імем чалавека, які не любіў дзяцей. Ён біў сваю дачку Таню, абражаў, выганяў на мароз у адной сукенцы і закрываў за ёй дзверы».

Дзяржаўная дзіцячая бібліятэка адмовілася прыбіраць імя Эдуарда Успенскага з літаратурнай прэміі, паведамляе «МБХ медыя» са спасылкай на дырэктара ўстановы Марыю Ведзяняпіну. Яна сказала, што бібліятэка не разглядае асабістыя якасці пісьменнікаў, а толькі іх уклад у літаратуру. «Калі мы пачнём з гэтых пазіцый разглядаць усіх, чыім імем называюць прэміі ці яшчэ нешта, мы закапаемся ва ўсіх чалавечых перыпетыях», — сказала яна.

Эдуард Успенскі памёр у 2018 годзе, яму было 80 гадоў. Ён прыдумаў такіх персанажаў, як кракадзіл Гена, Чабурашка, сабака Шарык, кот Матроскін, браты Калабкі.

Секта Віктара Стаўбуна існавала ў СССР з 1970-х гадоў. Псеўдамедыцынскі культ прадугледжваў, што з дапамогай удараў токам і прыпякання ягадзіц хлорэтылам можна вылечыць мноства хвароб — Эдуард Успенскі лячыўся ў Стаўбуна ад алкагалізму і публічна хваліў яго. У секце практыкаваліся катаванні дзяцей за правіны аж да «няправільнага» выразу твару.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера