Знайсці
30.05.2020 / 17:408РусŁacБел

Гэты беларускі рок-гурт прынцыпова не выкарыстоўвае гітары. Паслухайце жывы выступ Haina ВІДЭА

Удзельнікі Haina кажуць, што яны граюць рок у новым фармаце. Сапраўды, ці згадаеце вы шмат гуртоў, якія не карыстаюцца гітарамі, а драйв перадаюць з дапамогай скрыпкі, бубнаў і баяну? 

Haina вылучаюць незвычайныя аранжыроўкі, меланхалічныя цалкам беларускамоўныя тэксты і рэзкая змена настрояў. У студыі праграмы Belsat Music Live гурт грае свае самыя забойныя трэкі.

На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках у Facebook і УКантакце, удзельнікі гурта ў размове з Міраю Шульц распавядаюць пра пошукі сваёй музыкі, пра любімыя беларускія гурты і свой новы альбом, які Haina запісала цалкам самастойна.

Поўная версія тут:

УКантакце — vk.cc/auDIaD

Facebook — bit.ly/hainabml

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Паслухайце, як гучыць новая беларуская музыка. Фіналісты конкурсу «Заспявай-6» у студыі Belsat Music Live ВІДЭА

Новае вымярэнне беларускай фолк-музыкі. Паслухайце жывы сэт Shuma ВІДЭА

Іван Дорн фанацее ад гэтага беларускага гурта. Паслухайце жывы сэт «Саюза» ВІДЭА

NN.by, фота Андрэя Лянкевіча

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031