Знайсці
26.05.2020 / 08:0256РусŁacБел

Бабарыка: Мне прапаноўвалі пасаду прэм'ера за зняцце з выбараў. Хто — сакрэт

Хтосьці з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі прапаноўваў Віктару Бабарыку пасаду прэм'ер-міністра ў абмен на зняццё яго кандыдатуры. Пра гэта ён распавёў падчас сустрэчы з удзельнікамі ініцыятыўнай групы, адказваючы на пытанне аб магчымасці аб'яднання, піша tut.by.

— Не вельмі зразумела, якое аб'яднанне. Гэта значыць аб'яднацца для чаго? Для таго, каб разам здаваць [подпісы]? Была прапанова: «Давайце аб'яднаемся». Я кажу: «Як?» — «Ну, вы здымецеся, а мы вам дамо пасаду прэм'ер-міністра». Я кажу: «Выдатнае аб'яднанне».

Але Бабарыка сышоў ад адказу, хто прапанаваў пасаду прэм'ера: «Я не каментую без згоды іншых асоб, гэта я лічу проста некарэктна».

Па словах Бабарыкі, ён дапускае магчымасць аб'яднання з іншымі кандыдатамі, але на больш познім этапе.

— Мне здаецца, правільней на гэтым этапе ісці [асобна]. Калі мы ўсе хочам, каб выбары ў нас прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Ужо разглядаецца варыянт аб'яднання пасля ста тысяч [подпісаў] — каго зарэгіструюць. Вось тут цалкам магчымая гісторыя. Я заўсёды гатовы да кампрамісу, да дыялогу, жыццё мяне навучыла, што кампраміс, дамоваздольнасць — гэта самыя важныя рысы для чалавека. Таму я заўсёды адкрыты да любога дыялогу.

«Навошта ахова прэзідэнту — я не ведаю»

Па словах былога банкіра, ісці ў прэзідэнты ён зусім не баіцца.

Многія пытаюцца: а ці не страшна? Я не зусім разумею, чаго баяцца. Я выключаю сілавое ўздзеянне, проста выключаю. Што тычыцца астатняга — ну, выганяць мяне з працы. Але я ўмею нешта рабіць, знойдзецца ў іншым месцы. Не знойдзецца — з'еду з краіны.

Паводле слоў Бабарыкі, у выпадку перамогі на выбарах ён паспрабуе адмовіцца ад аховы і не жыць у асобнай рэзідэнцыі.

— Я ездзіў 20 гадоў без аховы. Я не ведаю, навошта мне патрэбна ахова. Разумею, навошта мне патрэбен памочнік, сакратар. Навошта ахова прэзідэнта — я не ведаю. Калі гэта неабходна — будзем думаць. А калі гэта надуманая гісторыя, я хацеў бы застацца ў сябе дома.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930