Знайсці
26.05.2020 / 07:2824РусŁacБел

Пастаўкі расійскага газу па «Ямал — Еўропа» ўпалі амаль да нуля

Пастаўкі газу па трубаправодзе «Ямал — Еўропа», па якім газ з Расіі праз Беларусь і Польшчу ідзе ў Германію, знізіліся ў панядзелак практычна да нуля. Пра гэта сведчаць даныя аператараў еўрапейскіх газаправодаў, піша tass.ru.

Паводле звестак кампаніі Gascade, пастаўкі газу ў пункце Мальноў на польска-нямецкай мяжы ў выхадныя пачалі паступова зніжацца і да раніцы панядзелка дасягнулі ўзроўню 461,468 кВт/г, што ў 105 разоў менш за аб'ём намінацыі. Пры гэтым з пачатку месяца аб'ём паставак вар'іраваўся прыблізна ад 17-32 млн кВт/г.

Тэрмін дзеяння доўгатэрміновага расійска-польскага пагаднення аб транзіце газу з Расіі на захад па польскім участку газаправода «Ямал — Еўропа» скончыўся 17 мая. Цяпер пастаўкі ажыццяўляюцца на аснове аўкцыёнаў, якія праводзяцца аператарам газатранспартнай сеткі Польшчы — кампаніяй Gaz System. У пятніцу на аўкцыёне з пастаўкай на працягу дня было набыта 28,5 млн кВт/г з даступных больш чым 38 млн кВт/г. У суботу ўжо ўдвая менш — 12,5 млн.

23 мая на аўкцыёне было прададзена толькі 4 млн кВт/г на прапампоўку газу ў нядзелю. 24 мая наогул не было зарэзервавана ніякіх магутнасцяў. Толькі ў ноч на панядзелак на аўкцыёне было зарэзервавана 4 млн кВт/г на бліжэйшыя так званыя газавыя суткі, якія пачынаюцца ў 06:00 раніцы і сканчаюцца роўна праз 24 гадзіны — у 06:00 раніцы наступнага дня.

Эксперты прадказваюць хуткі сыход цэнаў на газавыя ф'ючарсы «ў мінус», як гэта было з нафтай некаторы час таму. Нагадаем, Беларусь набывае расійскі газ, згодна з ранейшымі дамоўленасцямі, па 127 даляраў за кубаметр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930