Знайсці
25.05.2020 / 21:182РусŁacБел

У Гомелі яшчэ ў трох дзіцячых садках у работнікаў пацвердзіўся каранавірус. Закрываць установы не сталі

У дзіцячым садку № 125 у Савецкім раёне Гомеля выявілі каранавірус. Інфармацыю пацвярджае адміністрацыя, але ўстанова працягвае працаваць да «распараджэння ад вышэйстаячага кіраўніцтва», паведамляюць Моцныя навіны.

У садку № 91, па словах бацькоў, аналагічная сітуацыя. У работніка сада пацверджаны каранавірус, уведзены масачны рэжым, але дзеці працягваюць хадзіць у садок у штатным рэжыме. Адміністрацыя здарэнне не ўтойвае, пра што сведчаць аб'явы.

Таксама чытачы паведамляюць, што ў дзіцячым садку № 104 захварэў музычны работнік. Дзіцячы сад працягвае працаваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера