Знайсці
25.05.2020 / 18:331РусŁacБел

У Мінску загінуў шасцігадовы хлопчык — падазраюць айчыма-замежніка

Днём 22 мая ў міліцыю паступіла паведамленне аб смерці 6-гадовага хлопчыка ў кватэры жылога дома на вуліцы Каменнагорскай у Мінску, паведамляе Следчы камітэт.

38-гадовая маці, вярнуўшыся з крамы, зайшла ў пакой і ўбачыла, як яе сын ляжыць на ложку без прытомнасці, а брат і сястра спрабуюць яго падняць. Жанчына звярнулася па дапамогу да медыкаў, якія пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавалі смерць дзіцяці. У адсутнасць маці з дзецьмі дома знаходзіўся айчым, якога затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Паводле атрыманай інфармацыі, 32-гадовы муж жанчыны перыядычна на працягу доўгага часу біў дзіця. Завялі крымінальную справу па ч.3 ст.147 (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці) Крымінальнага кодэкса. Замежнага грамадзяніна ўзялі пад варту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930