Знайсці
25.05.2020 / 15:583РусŁacБел

Стала вядома, за колькі Гуцэрыеву прадалі дзяржаўны «Парытэтбанк». Аналітык кажа, што гэта дорага

Дзяржаўны камітэт па маёмасці месяц таму паведамляў, што 99,83% акцый дзяржаўнага «Парытэтбанка» прададзеныя кампаніі Beristore Holdings Limited, дзе асноўны бенефіцыяр — гэта сын Міхаіла Гуцэрыева, Саід. 

Стала вядома, за якую суму прадалі банк — гэта $50 мільёнаў. 

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал HARBACEVIČ.

«Нашай Ніве» гэтую інфармацыю пацвердзілі бізнес-партнёры Саіда Гуцэрыева. 

Але $50 мільёнаў — гэта мала ці зашмат? 

На гэтае пытанне адказвае фінансавы аналітык каманіі Duff & Phelps Максiм Адаскевiч. 

«Сума ўгоды $50 мільёнаў азначае, што Гуцэрыеў купіў банк за суму, блізкую да памеру 100% яго капіталу — $53 мільёны.

Каб ацаніць, наколькі гэта рынкавая ацэнка, паглядзім на кейс «Белінвестбанка»: дзяржава просіць у ЕБРР за «Белінвестбанк» тыя ж 100% капіталу (гэта $260 мільёнаў), пры гэтым ЕБРР прапаноўваў толькі палову ад гэтай сумы.

А «Белінвестбанк» нашмат больш прыбытковы за «Парытэтбанк» (рэнтабельнасць капіталу 7,3% супраць 0,5% ).

Калі глядзець на тое, за колькі купляюцца банкі Усходняй Еўропы, то каля 80% капіталу — гэта столь. І тое, столькі плацяць толькі за значна больш прыбытковыя банкі, чым беларускія дзяржбанкі.

У мінулым годзе той жа ЕБРР заплаціў 80% капіталу за адзін з сербскіх банкаў з рэнтабельнасцю капіталу ў 12%, і за тыя ж 80% капіталу адзін з македонскіх банкаў з рэнтабельнасцю капіталу ў 14% быў набыты французскім Societe Generale. I гэта да крызicy. 

Такім чынам, ацэнка «Парытэтбанка» выглядае завышанай з пункту гледжання рынкавага кошту, якi, на маю думку, складае не больш за палову капіталу (гэта значыць $20 — $25 мільёнаў), калі арыентавацца на паказчыкі банка і параўнальныя ўгоды па куплі іншых банкаў», — лічыць Адаскевіч. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера