Знайсці
25.05.2020 / 09:1814РусŁacБел

У Мінску будуць змагацца з дзьмухаўцамі

Фота Волі Афіцэравай

Чысціць газоны ад пустазелля будуць пры дапамозе новага гербіцыду. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Анжаліка Пузанкова.

Навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі распрацавалі рэкамендацыі, як ужываць на гарадскіх газонах прэпараты, што перашкаджаюць росту і развіццю дзьмухаўца. Яны падабралі і выпрабавалі склад, які ўключае ў сябе гербіцыд «Магнум», эфектыўны супраць пустазелля, а таксама прэпараты, якія стымулююць рост газонных траў.

Новы прэпарат тэсціравалі летась на ўчастку праспекта Незалежнасці ад ваеннага гарадка да выезду з горада. Там дзьмухаўцы з газона зніклі, а шматгадовыя злакавыя травы засталіся цэлымі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031