Знайсці
25.05.2020 / 07:402РусŁacБел

Навукоўцы распавялі, як пераносяць каранавірус цяжарныя

Будучыя мамы ў 80-90% выпадкаў пераносяць каранавірусную інфекцыю ў лёгкай або сярэднецяжкай формах, паведаміў tass.ru дырэктар Інстытута акушэрства НМІЦ акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі, прафесар Расійскай акадэміі навук Раман Шмакаў.

«Цяжарныя пераносяць інфекцыю ў лёгкай або сярэднецяжкай форме, да 80-90% выпадкаў. У цяжарных усе класічныя сімптомы: высокая тэмпература, сухі кашаль, страта нюху. Пры гэтым могуць быць неспрыяльныя зыходы цяжарнасці — бываюць і страты цяжарнасці, бываюць заўчасныя роды, здараецца паталогія, таму за імі трэба вельмі сачыць. Аднак будучыя мамы пераносяць захворванне лягчэй, чым людзі сталага веку. Немаўляты не хварэюць, яны проста пераносяць гэты вірус», — сказаў ён.

Эксперт адзначыў, што ў Расіі грунтуюцца на кітайскім падыходзе вядзення парадзіх. Пры наяўнасці ў іх каранавіруснага захворвання нованароджанага адразу ж разлучаюць з мамай да таго моманту, пакуль яе тэсты на каранавірус не пакажуць адмоўныя вынікі. Немаўляці таксама робяць тэсты на наяўнасць інфекцыі — адразу пры нараджэнні і на трэція суткі.

«У нас [у цэнтры] прайшло каля 30 родаў вось з такімі пацыентамі. Мы адразу пасля нараджэння пераразаем пупавіну і перадаем дзіця на дзіцячы столік, які знаходзіцца на адлегласці больш за два метры, дзе нованароджаны праходзіць апрацоўку. Ніводнае дзіця ў нас не было COVID-пазітыўным», — падзяліўся дырэктар Інстытута акушэрства.

«У свеце апісаны толькі два выпадкі перадачы віруса нованароджанаму, але ці была гэта вертыкальная перадача ад маці да дзіцяці або заражэнне адбылося пасля нараджэння, складана сказаць. Усе даследаванні каляплодных вод, похвы падчас родаў паказалі, што ў прынцыпе гэтыя асяродкі адмоўныя, каранавіруса там няма. Гіпатэтычна, вірус вертыкальна не перадаецца», — сказаў Шмакаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930