Знайсці
24.05.2020 / 21:18РусŁacБел

У Ганконгу аднавіліся пратэсты: паліцыя разганяе актывістаў слёзатачывым газам ВІДЭА

Паліцыя Ганконга ўжыла слёзатачывы газ супраць дэманстрантаў, піша The Guardian.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць заявы Пекіна аб увядзенні законаў аб нацыянальнай бяспецы ў рэгіёне.

Афіцэры, бронетранспарцёры і вадамёты былі разгорнутыя па ўсім горадзе. Паліцыя выпусціла ў дэманстрантаў некалькі залпаў слёзатачывага газу.

Раней Нацыянальны народны кангрэс Кітая ўключыў у свой расклад праект закона, які прадугледжвае адказнасць за «мяцеж, сепаратызм і здраду» у Ганконгу.

Дэманстрацыі ў аўтаномным рэгіёне працягваюцца амаль год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930