Знайсці
24.05.2020 / 14:3788РусŁacБел

Новым сімвалам пратэсту ў Беларусі сталі тапкі ФОТЫ

На пікет кандыдатаў пратэсту ў Мінску некаторыя жыхары сталіцы прыйшлі з тапкамі і шлёпанцамі. На іх былі напісаныя антылукашэнкаўскія лозунгі.

Пікет сабраў тысячы людзей. Чарга ахвотных падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў расцягнулася ад Камароўскага рынку да плошчы Якуба Коласа. Людзі былі ў абсалютнай большасці ў масках, але сацыяльная дыстанцыя не захоўвалася, бо людзей было зашмат.

Удзельнікі пікета скандавалі «Перамен!, «Жыве Беларусь» і, асабліва часта, «Стоп таракан! Но пасаран!» — лозунг, запушчаны ў Ютубе відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Менавіта скандаваннем гэтага лозунгу сустракалі людзі Сяргея Ціханоўскага, яго таксама віталі апладысментамі.

Выступае Сяргей Ціханоўскі.

Подпісы афіцыйна збірае Святлана Ціханоўская — жонка Сяргея. Калі яго арыштавалі на 15 сутак, каб не даць магчымасці падаць дакументы ў якасці кандыдата, сваю кандыдатуру вылучыла яна. 

Чарга людзей, каб падпісацца за кандыдатаў пратэсту.

Акрамя Ціханоўскага і «кандыдатаў пратэсту» ад апазіцыі, на антылукашэнкаўскай платформе ў прэзідэнты пайшоў банкір і мецэнат Віктар Бабарыка. У яго ініцыятыўную групу сабраліся 9500 чалавек. Гэта рэкорд для альтэрнатыўнага кандыдата ў Беларусі.

Віктар Бабарыка не ўдзельнічаў у пікеце «кандыдатаў пратэсту», але побач подпісы збіралі людзі з яго ініцыятыўнай групы.

NN.by, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031