Знайсці
24.05.2020 / 12:0433РусŁacБел

Статкевіч і Ціханоўскі сабралі тысячы мінчукоў на выбарчы пікет ФОТЫ, ВІДЭА

24 мая блогер і палітык праводзяць супольную акцыю ў межах выбарчай кампаніі на Камароўцы ў Мінску.

Ініцыятыўныя групы Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча не былі зарэгістраваныя ЦВК, але зарэгістравалі жонку Ціханоўскага, а таксама аднаго з паплечнікаў Статкевіча Уладзімера Няпомняшчых.

Каля Камароўкі сабраліся сотні людзей. Большасць з іх у масках.

Самой Святланы Ціханоўскай на пікеце няма.

Таксама на акцыі прысутнічае Вольга Кавалькова, якая ўдзельнічала ў апазіцыйным праймерыз. На плошчы перад рынкам два цэнтры прыцягнення — Няпомняшчых і Ціханоўскі.

Ля сталоў для збору подпісаў утварыліся велізарныя чэргі. Чарга да падпісных лістоў расцягнулася ад уваходу на рынак да Дома мэблі. У чарзе больш за 400 чалавек.

Статкевіч, як давераная асоба Уладзіміра Няпомняшчых і Вольгі Кавальковай, заявіў, што гатовы абмеркаваць, што рабіць беларускаму народу.

Уладзімір Няпомняшчых заявіў, што сёння ў Беларусі выбараў няма, а таксама назваў сябе пратэстным кандыдатам і заклікаў не хадзіць на выбары.

Некаторыя ўдзельнікі прыходзяць на пікет з хатнімі тапкамі, як і прасіў Ціханоўскі. Гэта сугучна з адным з антылукашэнкаўскіх лозунгаў.

Блогер Ціханоўскі прайшоўся уздоўж вялікай чаргі, пагутарыў з некаторымі прыхільнікамі, а таксама пачаў свой стрым. Людзі сустрэлі Ціханоўскага авацыямі.

Блогер расказаў, што ў найбліжэйшыя 20 дзён будзе ездзіць па буйных гарадах краіны і ладзіць пікеты.

Ціханоўскі заявіў журналістам, што ён выступае за незалежную Беларусь і супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй. У той жа час, лічыць блогер, з кім і як сябраваць павінны вырашаць самі беларусы, а не адзін чалавек. Ціханоўскі лічыць, што самы прарасейскі кандыдат у Беларусі — сам Лукашэнка. Таксама Ціханоўскі адзначыў, што не з'яўляецца прыхільнікам Савецкага Саюза.

У выступленні на пікеце Ціханоўскі заявіў, што калі ў выбарах будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, а кіраўніком ЦВК будзе Ярмошына, то на выбары ісці не варта.

Людзі падыходзяць да Ціханоўскага і прапануюць яму і іншым актывістам любую дапамогу.

NN.by, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031