Знайсці
23.05.2020 / 14:398РусŁacБел

COVID-19 успыхнуў у доме састарэлых у Кобрынскім раёне

Каранавірус выяўлены ў 26 з 39 жыхароў Дома міласэрнасці ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пра гэта паведамляе мясцовы сайт prosvit.org.

«Вельмі патрэбна дапамога ў Доме міласэрнасці ў Кобрыне, Брэсцкая вобласць, Беларусь. Гэта хрысціянскі дом-інтэрнат для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю, які, як і многія дамы састарэлых, быў ахоплены хваляй новага невядомага віруса. Каранавірус дыягнаставалі ў больш за палову жыхароў і многіх супрацоўнікаў, і моцна не хапае абслуговага персаналу. Цяпер нешматлікія работнікі, якія засталіся з адмоўным тэстам на COVID-19, працуюць вахтавым метадам і жывуць з жыхарамі. Такая ізаляцыя — гэта вялікае выпрабаванне для персаналу», — такое паведамленне з'явілася на старонцы аб'екта сацыяльнага догляду «Дом міласэрнасці», размешчанай на базе ўстановы дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Пярлінка» ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна.

У 1997 годзе ў абмен на будаўніцтва жылля для 18 афіцэрскіх сямей былы вайсковы гарадок быў перададзены хрысціянскай дабрачыннай місіі «Эмануіл» евангельскіх хрысціян-баптыстаў. На яе тэрыторыі быў спачатку створаны хрысціянскі дзіцячы цэнтр, дзе ў сваю чаргу ў 2010 годзе адкрыты Дом міласэрнасці.

Станоўчы каранавірусны статус пацвердзіўся як мінімум у 26 з 39 жыхароў Дома міласэрнасці. Усе пастаяльцы ізаляваныя, пражываюць у пакоях па адным.

Заразіліся і восем супрацоўнікаў Дома міласэрнасці. Сярод іх — і загадчык Ігар Мікляеў. Усе лечацца амбулаторна.

У некаторых краінах Заходняй Еўропы, напрыклад Францыі, дзе вялікая доля старых жыве ў дамах састарэлых, жыхары такіх устаноў складаюць да траціны ахвяр пандэміі.

Раней прыходзілі трывожныя весткі пра сітуацыю ў дамах састарэлых у Свіры (Мядзельскі раён), Кулі (Стаўпецкі раён), іншых раёнах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930