Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2020 / 12:46 14

У Гродне памёр галоўны патолагаанатам вобласці. У 51-гадовага медыка быў COVID-19

22 мая памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Ён быў заражаны каранавірусам. Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.

Паводле інфармацыі Hrodna.lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 мая ён пачаў прыходзіць у прытомнасць, але паляпшэнняў не наступіла. Яму быў 51 год.

Павялічыць

Сярод патолагаанатамаў і судмедэкспертаў колькасць захворванняў падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, распавядае судмедэксперт з Гродна.

Міхаіл Зубрыцкі працаваў начальнікам абласнога патолаганатамічнага бюро з 2009 года.

Аўтар 141 навуковай працы, у тым ліку 1 манаграфіі.

Асноўным кірункам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змяненняў у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.

3
AQUARIUS / адказаць
23.05.2020 / 20:00
Искренние соболезнования родным, близким и его коллегам
4
Зiма / адказаць
23.05.2020 / 20:34
шлёма, дык он заразился не в морге а в евроопте мабыць.
2
Зiма / адказаць
23.05.2020 / 20:50
Кругом работающие пенсионеры, дык все окажутся там, куда смотрели. Кто на столе, кто под столом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30