Знайсці
23.05.2020 / 09:28РусŁacБел

Аднаўляецца яшчэ адзін топ-чэмпіянат у Еўропе

Прыпынены з-за пандэміі каранавіруса чэмпіянат Партугаліі па футболе афіцыйна адновіцца 3 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба лігі.

Матчы гэтага чэмпіянату паказваў тэлеканал «Беларусь-5».

Турнір быў прыпынены ў сакавіку. Каманды да перапынку правялі 24 туры. Першы пасля аднаўлення тур чэмпіянату прадоўжыцца з 3 па 7 чэрвеня. Лідзіраваў «Порту» з 60 баламі, у «Бенфікі» было 59 балаў.

Пакуль футбол у Еўропе праходзіць у Беларусі, на Фарэрах, Эстоніі і Нямеччыне.

На наступным тыдні павінны аднавіцца чэмпіянаты Чэхіі, Даніі, Літвы і Польшчы.

Што да Англіі, Італіі і Іспаніі, то папярэдняя дата — сярэдзіна чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера