Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2020 / 08:43 14

Пад Бабруйскам усю ноч шукалі 3-гадовага хлопчыка. Знайшлі за сем кіламетраў ад дома. Дапамагаў нават намеснік міністра

Пра выпадак паведамляе 112.by.

У пятніцу ў 20:48 у МНС ад дзяжурнага райаддзела міліцыі паступіла паведамленне: знікла дзіця ў в. Макараўка.

Сям'я знаходзілася ў гасцях у знаёмых. Дзеці гулялі ў двары. Каля 20:00 старэйшыя дзеці прыбеглі ў дом і сказалі, што не могуць знайсці свайго таварыша. Ратавальнікі і міліцыя абвясцілі збор складу,

на месца прыбыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, які кіраваў пошукавымі работамі.

Павялічыць

112.by

У 03:58 на адлегласці каля 7 кіламетраў ад дома адна з пошукавых груп, у склад якой уваходзілі работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, работнікі РАУС і ляснік, з дапамогай цеплавізара выявілі дзіця.

Малы спаў пад дрэвам у лесе.

На аўтамабілі МНС яго даставілі да медыкаў, пасля агляду быў адпушчаны дадому: мама ад шпіталізацыі дзіцяці адмовілася.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

5
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
23.05.2020 / 16:17
Мацей Бурачок, почему слава Богу, а не сотрудниуам?!
0
Alehna / адказаць
24.05.2020 / 05:44
Слава Багам і Продкам нашым
0
M.O. / адказаць
25.05.2020 / 22:42
Святлана, нас заўсёды адпушчалі лындаць дзе заўгодна, асабліва на вёске. дзеці, яны такія. я зусім не шкадую аб тым часе, калі мы лавілі апалонікаў ды смажылі разам хлеб.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30