Знайсці
22.05.2020 / 22:157РусŁacБел

У беларускіх паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на «карону»

У беларускіх паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на каранавірус, якія дапамогуць паставіць дыягназ за паўгадзіны, паведамілі ў сюжэце на «БТ-1».

Правесці экспрэс-тэст можна ў самай звычайнай лабараторыі, якая ёсць у любой паліклініцы. Для гэтага трэба толькі мець кроў пацыента і спецыяльныя рэагенты, якія ўваходзяць у камплект. Адна палоска на экспрэс-тэсце — адмоўны вынік. Калі тры палоскі — пацыент хварэе на COVID-19. Магчыма, без сімптомаў, але ён заразны.

Усе кантакты першага ўзроўню спачатку здаюць звычайны тэст на COVID-19, які даследуюць у спецыяльных прафесійных лабараторыях на працягу трох сутак. А ўжо паўторная праверка праз 10 дзён праводзіцца ў экспрэс-рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930