Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2020 / 18:33 7

Вярхоўны суд зацвердзіў смяротны прысуд двум братам з Чэрыкава

Вярхоўны суд зацвердзіў смяротны прысуд братам Іллі і Станіславу Косцевым, якія ў ноч на 10 красавіка 2019 года забілі настаўніцу Наталлю Кастрыцу, піша Mogilev.online. Паводле следства, на працягу пяці гадзін браты збівалі 47-гадовую жанчыну і рэзалі нажом.

Калі настаўніца памерла, Косцевы выкралі прадукты харчавання і камп'ютар, а дом падпалілі, спрабуючы ўтаіць сляды злачынства.

У студзені 2020 года Магілёўскі абласны суд прысудзіў братоў да смяротнага пакарання.

У СМІ з'яўляліся матэрыялы пра тое, што ў сям'і Косцевых і Наталлі Кастрыцы быў даўні канфлікт. Незадоўга да гібелі Кастрыца выказвала намер перадаць на дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей сястры Косцевых.

22 мая Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю Іллі і Станіслава Косцевых і адхіліў яе. Смяротны прысуд братам пакінуты ў сіле.

Апошняя надзея братоў Косцевых — памілаванне Лукашэнкі. Шанцаў на яго вельмі мала, улічваючы выказванні Лукашэнкі пра гэтую справу.

1
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
22.05.2020 / 23:12
Кто Москву подымать будит?!
1
Ladzimir / адказаць
23.05.2020 / 08:08
Чеснок, у нашым заканадаўстве есць і такое і такое пакаранне. І ад таго, што я тут напішу, што трэба адмяніць смяротнае пакаранне - яго не адменяць. Проста - вынеслі прысуд- вынеслі. І для такіх нелюдей перагядаць рашэнне нельга. Проста яго можна замяніць на пажыццевае зняволенне. З аднаго боку яно б было болей гуманным, а з другога-як сказаць...
0
алесь менски / адказаць
24.05.2020 / 17:41
А в России, они бы получили пожизненное заключение, или 20 лет. Почему, не слиняли, туда?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30