Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2020 / 17:23

«Нам ужо пішуць, каб было па-беларуску». У Бялынічах да Дня пісьменства робяць рускамоўныя шыльды

У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства адзначаць у Бялынічах. Там цяпер ідзе добраўпарадкаванне да свята. Праўда, чамусьці шыльды робяць на рускай мове.

Адну з іх ужо змясцілі на ўваходзе ў парк «Ліпавы гай».

Павялічыць

Фота з тэлеграм-канала radio_by

На абноўленым музеі мастака Бялыніцкага-Бірулі таксама плануюць надпіс па-руску.

Павялічыць

Праект райвыканкама

У райвыканкаме кажуць, што такі варыянт у распрацаваным праекце. Але што будзе ў выніку, яны яшчэ не вырашылі.

«Нам ужо сталі пісаць, каб было на беларускай мове. Але і прыйшоў ліст, каб толькі на рускай», — пракаментавала «Нашай Ніве» кіраўніца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Ігнатовіч.

«Ад каго ліст, ад людзей?»

«Так, грамадская думка. Каб было толькі на рускай мове, бо ўсе ўжо замучыліся з беларускай. Таму пытанне адкрытае, будзем яшчэ абмяркоўваць. Музей усяго толькі на стадыі падмурка».

«Вам падаецца нармальным, што Дня беларускага пісьменства рускамоўныя надпісы?»

«Разумееце, тут дваістая сітуацыя. Дзень пісьменства будзе ў гэтым годзе, а надпісы застануцца назаўсёды».

Іна Ігнатовіч адмаўляе, што чыноўнікі ігнаруюць беларускую мову: калі будуць мяняць шыльды з назвамі вуліц, то зробяць іх на роднай мове.

Да прыкладу, аддзел ідэалогіі папрасіў зрабіць на камяні пазнаку па-беларуску, што ў гэтым ліпавым гаі знаходзіўся маёнтак Агінскіх.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30