Знайсці
22.05.2020 / 15:179РусŁacБел

Карпенка: Кожны настаўнік персанальна адказвае за атэстацыю школьнікаў

Кожны настаўнік персанальна адказвае за атэстацыю школьнікаў, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе БЕЛТА.

«Ёсць нарматыўныя дакументы, як атэстоўваць школьнікаў. У нас заўсёды настаўнік персанальна адказваў за атэстацыю школьнікаў канкрэтнага класа. Нехта прыйшоў на заняткі, нехта мае сувязь з настаўнікам па інтэрнэце. І што змяніла пандэмія? Кожны настаўнік ведае сваіх вучняў і тое, на што яны здольныя, — сказаў Ігар Карпенка. — У нас, напрыклад, першыя-другія класы наогул не атэстоўваюцца. У трэціх і чацвёртых класах ёсць шэраг прадметаў, па якіх не ідзе атэстацыя».

Міністр адзначыў, што сённяшняя сустрэча — магчымасць абмеркаваць і ўзняць тыя пытанні, якія хвалююць педагогаў. Разам з тым ён асабліва падкрэсліў, што школа выконвае ўскладзеную на яе функцыю, але гэта не выключае адказнасці бацькоў за адукацыю свайго дзіцяці. «Нельга ўспрымаць адукацыю як нейкую паслугу, якую мы аказваем з пункту гледжання рыначных механізмаў. Настаўнік можа выкласціся і на 150 працэнтаў, але калі дзіця не захоча прыкласці пэўныя намаганні, каб асвоіць матэрыял, то нічога не адбудзецца. Вучоба — гэта сур'ёзная і адказная праца. Трэба мець сілу волі, быць арганізаваным, сабраным. Так, школа павінна стварыць умовы, але не замяняць бацькоў. Гэта сёння важна данесці да грамадства», — дадаў Ігар Карпенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930